Перашкоды мацнейшыя за імкненне? Пераадоленне – гэта не дар, а навык

2025-10-06 14:18:00
"Антон Миронович "Белорусы и рынок""
Фото:pixabay.com

Раніца. Гарачая кава. Ты прачынаешся з думкай, што сёння дакладна ўсё зробіш: 12 «важных спраў» у галаве, а ў руцэ мабільнік. Скроліш стужку і не можаш спыніцца...  Дзень пралятае імгненна. А ўночы адкрываеш месенджар і пішаш родным: «У мяне ўсё добра», – але не адпраўляеш, каб не будзіць. Заўтра… 

Заўтра гісторыя паўтараецца. І праз дзень, і праз тыдзень – нічога не мяняецца. У многіх – адчуванне бяссіля, а часамі і дэпрэсія… Унутры – адчуванне вінаватасці, а вакол – хаос. Знаёмае пачуццё?

Асабліва цяжка тым, хто апынуўся ў новым горадзе ці нават у іншай краіне.  Напэўна, многія з вас сутыкаліся з момантамі, калі накрывае настальгія, што няма побач родных людзей, сяброў, з якімі былі поруч гадамі.

На жаль, не кожны адчувае сябе як рыба ў вадзе ў новым месцы, іншым асяроддзі ці чужым краі – дзе новыя правілы і ўсё незнаёмае. Яшчэ складаней, калі з працай не ўсё атрымліваецца, а грошай засталося на тры дні.

Часам шукаеш прычыны і апраўданні, маўляў: «Гэта толькі ў мяне такая праблемная сітуацыя», а маральных сіл ужо не хапае – рукі апускаюцца. Але ўявіце, што замест гэтага вы пачынаеце дзень з ясным планам, ведаеце, куды рухацца, і адчуваеце ў сабе сілы дзейнічаць.

Гэта не ўнікальны талент, а навык, які развіваецца крок за крокам: ад разумення сваіх прыярытэтаў да простых прыёмаў, якія дапамагаюць трымаць фокус. 

Бясплатны анлайн-курс «Мэта. План. Вынік»: пачні цяпер

Сакрэт у тым, каб пачаць з невялікіх дзеянняў і знайсці падтрымку. Прадуктыўнасць – гэта не пра бясконцыя спісы задач, а пра ясныя мэты і лёгкія крокі, якія пакідаюць энергію для жыцця. Менавіта такія інструменты і супольнасць аднадумцаў дапамагаюць ператварыць перашкоды ў магчымасці.

Адзін з такіх інструментаў – бясплатны анлайн-курс «Мэта. План. Вынік», які дапамагае асвоіць навык пераадолення перашкод за 4 тыдні.

Праводзіць яго адукацыйны хаб «Нацыя Лідараў», які стварае прастору, дзе беларусы і беларускі знаходзяць падтрымку для асабістага развіцця.

Трэнерка і вядучая анлайн-курса

Наталля – сузаснавальніца трох бізнесаў, валанцёр і фэйсфітнэс-трэнер:

“У мяне курс асацыюецца з метафарай цяжкага паравоза на размеркавальнай станцыі. На курсе мы спачатку разбіраемся ў спляценні рэек, каб выбраць свае. Потым дадаём крыху вуголля — настрою і матывацыі — каб паравоз зрушыўся з месца. 28 дзён мы падтрымліваем яго, падбадзёрваем, падкідваем новыя пытанні і каментары. А калі паравоз ужо разагнаўся і ідзе сваім ходам – яго не спыніш, праўда?”

Для каго курс, і хто не павінен прапусціць шанец?

Па словах Наталлі, гэты курс для ўсіх, хто адчувае, што гатовы да зменаў, але не ведае, з чаго пачаць. Не важна, ці вы студэнт, мама ў дэкрэце, чалавек у пошуку сябе, ці той, хто ўсё жыццё дапамагаў іншым, але забыўся на сябе.

“У першую чаргу курс патрэбны тым хто:

  • стаміўся ад бясконцых "трэба" і хоча жыць па-свойму, а не адпавядаць чужым чаканням;
  • адчувае разгубленасць ці апатыю, нібыта стаіць на скрыжаванні, але не бачыць дарогі;
  • хацеў бы дзейнічаць, але не хапае сіл, яснасці ці падтрымкі;
  • мае мары, ідэі ці задумы, якія даўно “пыляцца на паліцы”, і хоча іх нарэшце ажыццявіць;
  • шукае сістэму, якая дапаможа зразумець сябе і рабіць маленькія, але ўпэўненыя крокі.

“Гэта курс не пра жорсткую дысцыпліну і "вылезь з зоны камфорту". Гэта курс пра разумны рух, сваю апору, свае рэсурсы, свой рытм. Курс працуе як компас, які дапамагае знайсці кірунак, – гаворыць трэнерка. – Як люстэрка, у якім бачыш сябе не “як трэба”, а як ёсць – і, нарэшце, прымаеш. Гэта штуршок, каб сказаць сабе: "Я магу. Я варты. І я пачынаю".

Што закладзена ў назве “Мэта. План. Вынік”?

Як расказала трэнерка, “Мэта. План. Вынік” – гэта значна больш, чым проста назва курса. Гэта практычная формула, якая дапамагае чалавеку перастаць круціцца на месцы і пачаць рэальна рухацца наперад – у любых жыццёвых сітуацыях.

“Гэта формула жыцця, якая працуе не толькі ў бізнесе, але і калі ты хочаш змяніць звычкі, наладзіць адносіны, знайсці сваё месца ў жыцці, аднавіць сілы ці паверыць у сябе, – кажа Наталля. – І галоўнае, яна вельмі простая. Яна вучыць бачыць свет праз фокус: "Чаго я хачу? Як я магу туды прыйсці? Што я зрабіў і чаму гэта важна?”  І гэта працуе”.

У канспекце курса гэта разбіраецца наступным чынам:

Мэта – гэта не абстрактнае “хацеў бы штосьці”, а дакладна сфармуляванае жаданне, якое важна менавіта для цябе. Гэта пра тое, куды ты хочаш прыйсці — у жыцці, у працы, у адносінах, у здароўі.

План – гэта мост паміж жаданнем і рэальнасцю. У курсе вучымся дзяліць мэту на простыя крокі, улічваць свае рэсурсы і абставіны, а таксама планаваць рэалістычна.

Вынік – гэта тое, што ты атрымліваеш, калі дзейнічаеш. І не заўсёды вынік — гэта “гэта атрымалася з першага разу”. Часам вынік — гэта новы досвед, навык ці разуменне, куды ісці далей. Але калі мэта ясная і ёсць план — вынікі абавязкова прыходзяць.

Як праходзіць курс

4 тыдні анлайн – адзін вэбінар на тыдзень. Першы тыдзень – разабрацца ў сабе, зразумець, дзе ты цяпер і куды хочаш. Другі – паставіць мэты і навучыцца планаваць. Трэці – “тэст-драйв” і дакрутка механізмаў. Чацвёрты – праверачная: бачым вынікі і фіксуем іх.

Калі пачатак?

●      Рэгістрацыя: з 29.09 па 12.10.2025

●      Старт патоку: 13.10.2025

Расклад вэбінараў (па мінскім часе, 19:00–20:00):
13.10 (панядзелак), 20.10 (панядзелак), 23.10 (чацвер), 27.10 (панядзелак), 03.11 (панядзелак), 06.11 (чацвер).

Рэгіструйся на анлайн-курс зараз: (Запіс на курс)  

Водгукі ўдзельнікаў папярэдніх патокаў

Удзельнікі мінулых курсаў пакінулі водгукі, якія дапамогуць тым, хто толькі думае далучыцца. Для кожнага з іх «Мэта. План. Вынік» стаў больш, чым проста навучаннем — гэта быў асабісты шлях да стабільнасці, яснасці і падтрымкі.

Аляксей, 28 гадоў, працуе ў прыватным сектары, жыве за мяжой:

«Спачатку думаў, што гэта проста чарговы “марафон”. Але тут усё інакш — няма ціску, толькі лагічныя крокі і людзі, якія сапраўды разумеюць. Пасля курса навучыўся ставіць рэальныя мэты і не гнацца за ўсім адразу. Цяпер нават пасля складаных дзён ёсць адчуванне, што я рухаюся наперад».

Ірына, 42 гады, хатняя гаспадыня з раённага цэнтра ў Беларусі:

«Калі я прыйшла на курс, думала: “Што мне, дарослай жанчыне, тут рабіць?” Але зразумела, што гэты час я ўкладваю ў сябе. У мяне з’явіўся распарадак, маленькія крокі і ўпэўненасць, што ўсё магчыма. Цяпер я нават знаходжу час на тое, пра што даўно марыла».

Вікторыя, 39 гадоў, прадпрымальніца, жыве за мяжой:

«Курс стаў пунктам перазагрузкі. Паміж бізнесам і сям’ёй я страціла баланс, а тут вучылі не толькі планаваць, але і спыняцца, каб не згарэць. Вельмі важна, што гэта пра рэальнае жыццё, а не пра “паспей усё”».

Анастасія, 30 гадоў, працуе ў дзяржаўнай установе, Мінск:

«Для мяне “Мэта. План. Вынік” — гэта формула жыцця. Бо калі ёсць структура, фокус і падтрымка, усё астатняе пачынае складацца. Пасля курса я перагледзела прыярытэты і адчула, што нарэшце не проста “жывеш з дня ў дзень”, а ствараеш свой шлях».

Чытайце таксама:

На бясплатных інтэрактыўных курсах і праграмах вы можаце навучыцца ставіць мэты, кіраваць часам і рухацца наперад у сваім рытме.

Следите за развитием событий в нашем Телеграм-канале
Читайте нас в:

Подписывайтесь на нас в соцсетях

Cамые свежие новости всегда с вами!